Беларуская Служба

Суд загадаў прымусова даставіць экс-міністра юстыцыі на допыты ў Сейм

27.01.2025 18:01
Члены камісіі ўжо чатыры разы беспаспяхова выклікалі былога міністра юстыцыі Збігнева Зёбра на допыты.
Збігнеў Зёбра x.com/Ministerstwo Sprawiedliwości

Суд загадаў затрымаць і прымусова даставіць былога міністра юстыцыі і генпракурора ва ўрадзе «Права і справядлівасці» на допыты ў Сейм. Збігнеў Зёбра павінен даць паказанні перад сеймавай Следчай камісіяй па справе праслухоўвання палітыкаў сістэмай «Пегас»(Pegasus).

Прэс-сакратар Акруговага суда ў Варшаве Сільвія Урбаньска(Sylwia Urbańska) заявіла, што рашэнне неправамоцнае:

- Суд вырашыў аб затрыманні і прымусовым дастаўленні спадара Збігнева Зёбра ў якасці сведкі на паседжанне следчай камісіі, якое адбудзецца 31 студзеня.

Члены камісіі ўжо чатыры разы беспаспяхова выклікалі на допыты дэпутата ад «Права і справядлівасці», былога міністра юстыцыі Збігнева Зёбра.



Палітык лічыць, што спосаб фармавання камісіі быў пастаўлены пад сумнеў Канстытуцыйным судом, і таму ён адмаўляецца выступаць перад гэтым органам.

IAR/аз