Беларуская Служба

Выбрана кліматычная лухта года

28.01.2025 12:01
Cярод намінантаў сёлета дамінавалі выказванні псеўдаэкспертаў.
.
.photoshopper24/pixabay.com/CC0

Няма ніякіх доказаў таго, што вуглякіслы газ ці яго выкіды калі-небудзь прывядуць да глабальнага пацяплення — гэтае меркаванне прафесара Уладзіслава Мельчарскага атрымала больш за ўсё галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў у плебісцыце «Кліматычная лухта году».

Як кажа доктар Аляксандра Кардась з партала «Nauka o Klimacie», уплыў вуглякіслага газу на глабальнае пацяпленне быў даказаны яшчэ ў 19 стагоддзі. «Тое, што вуглякіслы газ з'яўляецца парніковым газам, г.зн. ён паглынае радыяцыю Зямлі, лёгка даказаць, гэта проста вымяраецца ў лабараторыі», - сказала Аляксандра Кардаш. «Павелічэнне канцэнтрацыі вуглякіслага газу ўжо выклікала пацяпленне, і гэта таксама пацвярджаецца вымярэннямі: з аднаго боку, змены тэмпературы, а з другога, як змяняецца колькасць энергіі, выпраменьванай Зямлёй у космас на розных даўжынях хвалі», - тлумачыць даследчыца. Ужо ў ХІХ стагоддзі навукоўцы, ведаючы законы фізікі, прадказалі, што павелічэнне канцэнтрацыі СО2 прывядзе да змены клімату.

Доктар Кардаш дадае, што ўсё радзей сутыкаецца з адкрытым адмаўленнем навуковых фактаў. Палітыкі і публіцысты замяняюць цвёрдыя доказы меркаваннямі або цытуюць так званых экспертаў. Такім чынам, сярод намінантаў сёлета дамінавалі выказванні такіх псеўдаэкспертаў.

Выказванне прафесара Мельчарскага апярэдзіла, між іншым, меркаванне прафесара Лешака Маркса аб пераацэнцы ўплыву парніковых газаў на змяненне клімату і меркаванне доктара філасофіі Томаша Войціка, што выкапнёвае паліва не ўплывае на глабальнае пацяпленне.

Плебісцыт «Кліматычная лухта года» праводзіўся ў адзінаццаты раз.

ав