Польскі амбудсмен Марцін Вёнцэк лічыць неканстытуцыйным законапраект, які дазваляе прыпыняць права іншаземцаў на прытулак у Польшчы. Адпаведны законапраект, ініцыяваны ўрадам, знаходзіцца ў апрацоўцы ў Сейме.
У заключэнні, накіраваным старшыні Сейма, упаўнаважаны па правах чалавека прызнае, што ў выпадку спробаў незаконнага перасячэння мяжы з выкарыстаннем гвалту прымяненне працэдуры прадстаўлення прытулку можа быць прызнана немагчымым.
«Аднак гэта не апраўдвае поўнага прыпынення сістэмы права на прытулку», — напісаў Марцін Вёнцэк, дадаўшы, што гэта будзе супярэчыць Канстытуцыі Польшчы і міжнародным стандартам абароны правоў чалавека, тым больш «надзвычайнае становішча не ўведзена і Канстытуцыя не дапускае квазі-надзвычайнага становішча».
Законапраект аб спыненні дзеяння права на прытулак у Польшчы ўрад анансаваў летась у сярэдзіне кастрычніка. Часовае і тэрытарыяльнае прыпыненне права падаваць хадайніцтвы на прытулак павінна было стаць адказам на крызіс на польска-беларускай мяжы, дзе быў зафіксаваны масавы прыток імігрантаў, штучна створаны афіцыйнымі Мінскам і Масквой.
iar/эж