У 2024 годзе Польшча зафіксавала невялікае станоўчае сальда ў знешнім гандлі ў памеры 3 мільярдаў злотых (721 млн еўра), што з'яўляецца значным зніжэннем у параўнанні з прафіцытам у 45,1 мільярда злотых (10,84 млрд еўра) годам раней. Агульны кошт экспарту склаў 1,5122 трлн злотых (каля 363 млрд еўра), імпарту — 1,5092 трлн злотых (каля 362,5 млрд еўра). У параўнанні з 2023 годам экспарт знізіўся на 6,3%, імпарт — на 3,8%.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Польшчы заставаліся развітыя краіны, якія складалі 86,4% экспарту і 64,8% імпарту. На краіны Еўрасаюза прыпадае 74% адпаведна экспарту і 52,8% польскага імпарту, — чытаем на партале money.pl.
У гандлі з развітымі краінамі Польшча дасягнула станоўчага сальда ў памеры 327,9 млрд злотых (78,8 млрд еўра). асабліва выгадным быў гандлёвы абмен з краінамі ЕС, дзе станоўчае сальда склала 322,1 мільярда злотых (77,4 млрд еўра). Аднак у гандлі з краінамі, якія развіваюцца, зафіксаваны дэфіцыт у памеры 374,1 мільярда злотых (90 млрд еўра).
Пазіцыя Германіі і іншых ключавых партнёраў
Германія захавала пазіцыю найбуйнейшага гандлёвага партнёра Польшчы, хоць яе доля ў экспарце знізілася на 0,8% да 27,1%, у імпарце таксама знізілася на 0,7% да 19,2%. Дадатнае сальда ў гандлі з Германіяй склала 119,2 млрд злотых (28,7 млрд еўра), што азначае зніжэнне са 138,8 млрд злотых (33,4 млрд еўра) у 2023 годзе.
Сярод асноўных гандлёвых партнёраў рост экспарту зафіксаваны толькі з Украінай (на 9,7%) і ЗША (на 0,3%). У імпарце павялічыўся тавараабарот з ЗША (10,6%), Саудаўскай Аравіяй (5,1%), Францыяй і Іспаніяй (па 1,6%) і Кітаем (0,6%).
эж