Кампанія Microsoft інвестуе ў Польшчу дадатковыя 700 мільёнаў долараў. Аб інвестыцыях паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск пасля сустрэчы з віцэ-старшынёй амерыканскай кампаніі Брэдам Смітам.
Грошы пойдуць у тым ліку на навучанне. Кіраўнік ураду падкрэсліў, што гэта будзе працяг праектаў, якія Microsoft ажыццяўляе на польскім рынку:
- Гэта працяг першага этапу праектаў, якія завяршыліся ў 2023 годзе. Гэта інвестыцыя ў нашую будучыню, бяспеку, перш за ўсё, маладых палякаў, у стартапы і польскіх навукоўцаў. Гэта гарантуе доступ да найбольш сучасных тэхналогій, якія прапануюць самыя лепшыя кампаніі ў гэтай сферы.
У другой палове дня віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш і намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык падпішуць з прадстаўнікамі Microsoft пагадненне аб пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання сучасных тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту, у абаронным сектары.
IAR/аз