Канцэрты, паказы, шоу і першая ў гісторыі опера пра Варшаву - так польская сталіца плануе адзначыць 80-годдзе адбудовы. Гарадскія ўлады, толькі што прадставілі план святкавання двайны га юбілею.
Нагадваем, пасля Другой сусветнай вайны Варшава была разбурана на 65 працэнтаў, а Стары горад і цэнтр - амаль цалкам зруйнаваныя. Архітэктары, праектанты, а таксама простыя палякі прыклалі шмат намаганняў для адбудовы сталіцы, таму, як адзначыла віцэ-прэзідэнт Варшавы Альдона Махноўска-Гура (Aldona Machnowska-Góra), 2025 год будзе для ўсіх іх данінай павагі:
- Гэта будзе цэлы год святкаванняў. Мы зможам згадаць розныя месцы. Часта, толькі тады, калі пачынаем пра іх гаварыць, то пачынаем разумець, як яны памяняліся ад часу руінаў; ад часу Другой сусветнай вайны.
Музей Варшавы зробіць свае рэсурсы даступнымі ў інтэрнэце. Сярод іх будзе некалькі тысяч фотаздымкаў перыяду аднаўлення сталіцы. Ва ўстанове плануецца таксама мастацка-асветніцкая дзейнасць. Большасць мерапрыемстваў запланавана на канец ліпеня і будзе паходзіць паралельна са святкаваннем Дня нараджэння Старога горада.
Рашэннем членаў сталічнага гарсавета, 2025 год быў абвешчаны Годам адбудовы Варшавы. Сёлета таксама адзначаецца 45-я гадавіна ўнясення гістарычнага цэнтра Варшавы ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
IAR/аз