Беларуская Служба

Польскія службы разбілі міжнародную акцызную групоўку (ВІДЭА)

19.02.2025 12:29
Ацэначны рынкавы кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў складае больш за 600 тысяч злотых. 
.
.foto: CBŚP

Ліквідаваная цыгарэтная фабрыка, затрыманні васьмі чалавек, у тым ліку пяці грамадзян Арменіі і трох грамадзян Украіны, канфіскацыя амаль 700 тысяч штук цыгарэт з'яўляецца вынікам дзеянняў супрацоўнікаў Цэнтральнага следчага бюро паліцыі.

Падчас вобшуку маёмасці, падсобных памяшканняў і гаража праваахоўнікі знайшлі, сярод іншага, машыны для абгорткі, упакоўкі і напаўнення цыгарэтных трубак, а таксама звыш 86 тыс. цыгарэтных трубак і звыш 28 тыс. штук пачак цыгарэт.

Ацэначны рынкавы кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў складае больш за 600 тысяч злотых. Затрыманым прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, фіскальных злачынствах і падробцы таварных знакаў.

Па хадайніцтве пракурора ў дачыненні да чатырох падазраваных суд прымяніў меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на тры месяцы, астатнім чатыром забаронены выезд з краіны і яны знаходзяцца пад наглядам міліцыі.

У акцыі ўдзельнічалі супрацоўнікі Люблінскага КАС і Цэнтральнага следчага бюро паліцыі з Любліна.

ав