Беларуская Служба

Польскае касмічнае агенцтва пацвярджае ўваходжанне элемента ракеты Falcon 9 у атмасферу над Польшчай

19.02.2025 16:59
Раніцай у паліцыю Познані паступіла паведамленне, што на тэрыторыю фірмы ў суседніх Каморніках упаў прадмет, які нагадвае кампазітны кантэйнер. 
.
.arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Элемент ракеты вагой прыкладна 4 тоны паходзіць з місіі Space X Starlink Group 11-4, якая вылецела з базы ВПС Вандэнберг у Каліфорніі 1 лютага 2025 года. Траекторыя палёту гэтага аб'екта была вядомая Польскаму касмічнаму агенцтву (POLSA) і службам, адказным у Еўропе за маніторынг рызыкі траплення штучных касмічных аб'ектаў у атмасферу Зямлі», — паведамляецца ў паведамленні POLSA.

Пасля 9.00 у паліцыю Познані паступіла паведамленне, што на тэрыторыю фірмы ў суседніх Каморніках упаў прадмет, які нагадвае кампазітны кантэйнер. Мяркуецца, што прадмет прыляцеў з ракеты Falcon 9. Ніхто не пацярпеў. На месцы працуюць пажарныя і сапёры паліцыі, таксама праінфармавана Польскае касмічнае агенцтва. Там пакуль не пацвярджаюць, што элемент упаў пад Познанню.

ав