Беларуская Служба

Зацягваецца праца па ўвядзенні абмежаванняў на продаж алкаголю ў Варшаве

20.02.2025 14:50
Падобныя абмежавальныя меры раней былі ўведзеныя, між іншым, у Кракаве, Быдгашчы і горадзе Бяла Падляска.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варшаўскі гарсавет разгледзіць прапанову па абмежаванні продажу алкаголю ў сталіцы не раней, як у сярэдзіне сакавіка. Забарона на продаж павінна дзейнічаць у крамах і на аўтазапраўках па ўсім горадзе з 22.00 па 6.00 раніцы. Жаданне ўвесці такое абмежаванне выказала 80 працэнтаў жыхароў польскай сталіцы, якія прынялі ўдзел у грамадскіх кансультацыях.



Праект, падрыхтавалі члены гарсавета ад партыяў «Левыя» і «Горад - наш», але ён затрымаўся на этапе працы ў камісіях. Праца павінна працягвацца на наступнай сесіі гарсавета.

Паводле дэпутата Яраслава Шастакоўскага (Jarosław Szostakowski) з «Грамадзянскай кааліцыі», тэма складаная таксама, калі гаворка ідзе пра ўплыў забароны на бяспеку жыхароў:

- Увядзенне абмежаванняў на продаж алкаголю, як правіла, прыводзіць да павелічэння нелегальнага продажу. Такім чынам, калі гаворка ідзе пра пытанне бяспекі, то спачатку мы павінны праверыць, як гэта паўплывае на згаданую сферу.



Падобныя абмежаванні ўжо былі ўведзеныя, між іншым, у Кракаве, Быдгашчы і горадзе Бяла Падляска, а таксама ў частках такіх гарадоў, як:  Вроцлаў, Гданьск і Познань.

IAR/аз