Эдвард Двурнік, Вільгельм Сасналь, Збігнеў Лібера — творы, у тым ліку гэтых мастакоў, можна пабачыць у Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве. Такім чынам у нядаўна адчыненым музеі паявіліся першыя экспанаты са сталай калекцыі.
Як кажа міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Ганна Урублеўска, калекцыя, якая стваралася гадамі, нарэшце знайшла свой дом:
- Упершыню калекцыю можна глядзець у будынку, створаным для Музею сучаснага мастацтва. Гэта важны момант. Праграма збудаваная выдатна. Яна прыцягвае не толькі творцаў і тых, хто ведае, што такое сучаснае мастацтва, але і ўсіх зацікаўленых.
Адкрыццё выставы суправаджаецца мастацкай праграмай. Канцэрты, сустрэчы і спектаклі будуць адбывацца з пятніцы па нядзелю.
ав