У гміне Бяла Падляска, якая знаходзіцца ў Люблінскім ваяводстве ў 30 км ад мяжы з Беларуссю, солтысы вёсак атрымалі тэрміналы для прыёма плацежных картак. Дзякуючы гэтаму мясцовыя падаткі і зборы можна будзе заплаціць безнаяўнымі сродкамі. Такое вырашэнне значна дапаможа ў працы солтысаў, гаворыць войт гміны Бяла Падляска Конрад Гансяроўскі.
– Солтыс – гэта прадстаўнік гміны, ён у тым ліку збірае мясцовыя падаткі. Да гэтага часу можна было плаціць толькі наяўнымі, што было значным абмежаваннем. Цяпер жа дастаткова мець картку альбо прыкладанне мабільнага плацяжу, і без праблем можна будзе заплаціць падатак.
Як і ў выпадку наяўных разлікаў, падчас аплаты праз тэрмінал солтыс будзе мець магчымасць атрымліваць камісійныя – гэта 12%.
Гміна – гэта найменшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. У меншых вёсках іх кіраўнікамі з’яўляюцца солтысы. Гэта выбарная функцыя на грамадскіх пачатках – солтыса выбіраюць усе жыхары вёскі. За сваю працу ён не атрымлівае заробку, аднак можа браць устаноўлены законам працэнт ад збору падаткаў і мясцовых аплатаў.
вс