Беларуская Служба

Спачатку Падляшша, пазней поўдзень Польшчы – улады прапануюць адмысловы ваўчар з мэтай падтрымкі турыстычнай галіны

26.03.2025 10:25
Турыстычны ваўчар на Падляшшы прадугледжвае аднаразовую даплату да, як мінімум, двухдзённага побыту.
ДрагічынЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кожны, хто плануе наведаць Падляшша і не з'яўляецца жыхаром Падляскага ваяводства, зможа скарыстацца турыстычным ваўчарам. Ваўчар - гэта аднаразовая даплата да адпачынку, прызначаная для актывізацыі турызму на ўсходзе Польшчы ў сувязі са складанай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю.



Эксперт Адам Карпіньскі(Adam Karpiński) лічыць, што турыстычны ваўчар быў бы карысны таксама для рэгіёнаў на поўдні Польшчы, якія летась пацярпелі ад паводкі:

- Гэты ваўчар шмат у чым дапамог бы. Асабліва гаворка ідзе пра месцы, якія моцна пацярпелі ад паводкі, але зараз яны поўнасцю гатовыя прыняць турыстаў.

Турыстычнага ваўчара чакаюць, у тым ліку муніцыпалітэты ў Клодскай даліне і Апольшчыне. Мяркуецца, што турыстычны рух знізіўся прыкладна на 50 працэнтаў, таксама ў раёнах, якія не пацярпелі ад паводкі. На думку адмыслоўцаў, найбольшай падтрымкі патрабуе гасцінічны сектар і агратурызм.

Згодна з заявай ураду, у бліжэйшыя месяцы павінна быць распрацавана канцэпцыя турыстычнага ваўчара, таксама для поўдня Польшчы.



Турыстычны ваўчар на Падляшшы прадугледжвае аднаразовую даплату да, як мінімум, двухдзённага побыту. Яна складзе ад 200 да 400 злотых у залежнасці ад месца адпачынку. Зараз ідзе набор сярод прадстаўнікоў турыстычнай галіны. Плануецца, што ваўчары пачнуць дзейнічаць на Падляшшы з 20 красавіка. Сёлета на згаданую мэты плануецца выдзеліць 2 мільёны злотых.

IAR/аз