Сёлета ў рамках штогадовай акцыі «Вялікі аркестр каляднай дапамогі» (Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy, WOŚP) былі сабраныя больш за 289 мільёнаў злотых (амаль 69,5 мільёна еўра). Пра гэта сёння на адмысловай прэс-канферэнцыі паведаміў арганізатар дабрачыннай акцыі Ежы Оўсяк (Jerzy Owsiak). Ён падзякаваў за шчодрасць прыватным асобам, прадпрымальнікам, установам і школам, якія дапамагалі збіраць ахвяраванні.
Ежы Оўсяк падкрэсліў, што яго асабліва ўразіў збор, арганізаваны зняволенымі і супрацоўнікамі турэмнай службы, якім у апошнія гады не дазвавалі ўдзельнічаць у акцыях Аркестра:
- У турме ў Чырвоным Боры было сабрана 13 624 злотыя (3 тысячы 275 еўра). Апрача таго амаль 120 тысяч злотых (амаль 29 тысяч еўра) сабралі паміж сабой функцыянеры турэмнай службы ў Польшчы. Гэта сведчыць пра тое, што дапамагаюць усе.
Ежы Оўсяк падкрэсліў, што поспеху ўдалося дасягнуць, нягледзячы на беспрэцэдэнтную хвалю нянавісці, скіраваную супраць «Вялікага аркестра каляднай дапамогі».
IAR/аз