Уступіў у сілу закон, які прыпыняе права на падачу просьбаў аб прадастаўленні прытулку ў Польшчы. На яго падставе была выдадзена пастанова, якая мае на мэце знеахвоціць мігрантаў да нелегальнага ўезду ў Польшчу з Беларусі.
Сенатар Грамадзянскай кааліцыі Гжэгаж Схетына на хвалі Польскага радыё сказаў, што прыпыненне закону аб прытулку неабходнае для абароны ад гібрыднай вайны:
- Мы хочам быць добра падрыхтаваныя да гібрыднай вайны з боку Расіі і Беларусі. Да цэлай сістэмы перасылкі перад усім людзей з крымінальным мінулым. Мы павінны быць гатовыя, гэта адказнасць урада, патрэбная паслядоўнасць. Часамі, у надзвычайных сітуацыях ці ваенным становішчы, неабходна прымаць спрэчныя рашэнні.
Закон уводзіць магчымасць часовага, тэрытарыяльнага абмежавання права на прытулак. Па хадайніцтве кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Рада міністраў зможа прымяняць права максімум на 60 дзён з магчымасцю падаўжэння яшчэ на 60 дзён са згоды Сейма.
Праваабаронцы лічаць прыпыненне права на прытулак неканстытуцыйным, яно можа быць уведзена толькі ў надзвычайным або ваенным становішчы.
ав