Польская кампанія Gaz-System паведаміла, што вырашыла правесці мадэрнізацыю вымяральнай станцыі ў Германавічах, ля мяжы з Украінай. Рашэнне — гэта вынік тэхнічнага дыялогу з украінскім аператарам транспартнай сістэмы «Аператар газатранспартнай сістэмы Украіны» (ГТСУ), — чытаем на партале energetyka24.com.
«Інвестыцыя прадугледжвае мадэрнізацыю і павелічэнне вымяральных і білінгавых магчымасцей станцыі ў Германавічах, што дазволіць забяспечыць аптымальную даступнасць лагістычных магутнасцей у польскай сетцы газаправодаў «, — растлумачылі ў Gaz-System, падкрэсліўшы, што аператары падтрымліваюць пастаянны дыялог.
«У цяперашні час бакі ўзгаднілі аб'ём неабходных мадэрнізацыйных прац на вымяральнай станцыі і перанос вымярэнняў са станцыі Драздовічы на пункт Германавічы. Работы павінны быць завершаны на мяжы 2025/2026 гадоў». — адзначылі ў Gaz-System.
У аператара удаклданілі, што пасля завяршэння мадэрнізацыі можна будзе атрымаць большыя, чым раней, магутнасці па транспарціроўцы газу ва Украіну.
«Узровень наяўных магутнасцяў будзе пададзены пастаяннай ацэнцы, а прапанова будзе залежаць ад кірункаў паставак, выкарыстання іншых экспартных кірункаў, попыту кліентаў у рэгіёне паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Польшчы — у прыватнасці ў сектары электраэнергетыкі і працы падземных сховішчаў газу», — адзначылі ў Gaz-System.
Кампанія нагадала, што на працягу многіх гадоў вядзе дзейнасць па дыверсіфікацыі паставак газу ў суседнія краіны, а таксама засяроджвае свае намаганні на аптымальным выкарыстанні нацыянальнай газаправоднай сеткі, у тым ліку для забеспячэння паставак газу ва Украіну праз польскую транспартную сістэму.
«Гэтыя мерапрыемствы магчымыя дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы, накіраванай на ўмацаванне энергетычнай бяспекі як у Польшчы, так і ў рэгіёне», — дадалі ў кампаніі, падкрэсліла, што цяперашнія тэхнічныя і камерцыйныя ўмовы дазваляюць захаваць устойлівасць сістэмы.
Кампанія Gaz-System, якая на 100% належыць Дзяржаўнаму казначэйству Польшчы, адказвае за транспарціроўку прыроднага газу, кіруе найважнейшымі газаправодамі ў Польшчы і з'яўляецца ўладальнікам LNG-тэрмінала ў Свінавуйсці. Згодна з законам, аператарам сістэмы перадачы вадароду будзе даччыная кампанія Gaz-System.
эж