Беларуская Служба

Міністр абароны: Нягледзячы на выхад амерыканцаў з Ясёнкі, мы рады, што яны застаюцца ў Польшчы

08.04.2025 18:02
«Мы рады, што, нягледзячы на змену характару місіі па ахове аэрапорта ў Ясёнцы, амерыканскія войскі застаюцца ў Польшчы», — пракаментаваў перадыслакацыю амерыканскіх войскаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш:
Аэрапорт у Ясёнці пад Жэшавамrzeszowairport.pl

Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы паведаміла аб вывадзе амерыканскага ваеннага кантынгенту з аэрапорта Ясёнка пад Жэщавам, праз які Украіна забяспечвалася заходняй зброяй.

У заяве амерыканскага камандавання не ўдакладняецца, куды ў Польшчы будуць перадыслацыраваныя амерыканскія жаўнеры і тэхніка. Аднак у прэс-рэлізе адзначаецца, што ў Познані размясціўся гарнізон арміі ЗША. Амерыканцы запэўніваюць, што гэтай перадыслакацыі папярэднічала некалькі месяцаў планавання, а канчатковае рашэнне было ўзгоднена з польскімі ўладамі і іншымі членамі НАТА.

«Мы рады, што, нягледзячы на змену характару місіі па ахове аэрапорта ў Ясёнцы, амерыканскія войскі застаюцца ў Польшчы», — пракаментаваў перадыслакацыю амерыканскіх войскаў, размешчаных каля Жэшава, віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш:

— Рашэнне, вядома, было ўзгоднена і даведзена да нас. Мы вызначылі базы, дзе мы можам размясціць амерыканскія войскі. Гэта адбываецца ў каардынацыі паміж амерыканскім камандаваннем і нашым Генеральным штабам.

У цяперашні час місія ў Ясёнцы складаецца ў асноўным з нарвежскіх, нямецкіх, брытанскіх і польскіх вайскоўцаў, а таксама іншых саюзнікаў.

IAR/PAP/эж