Спікер Сейма Шымон Галоўня заявіў у эфіры Radio ZET, што як прэзідэнт ён увядзе забарону на выкарыстанне смартфонаў у школах — вучні будуць адкладаць іх падчас заняткаў.
У сацыяльных сетках ён паведаміў, што ў наступную сераду арганізуе сустрэчу ў Сейме наконт законапраекта «аб вызваленні малодшых школьнікаў ад смартфонаў».
Гэтую заяву пракаментавала міністр адукацыі Барбара Навацка, яна падкрэсліла, што ўвесці такія абмежаванні вырашаюць сумесна школы, бацькі і вучні — і такая мадэль працуе.
Цяпер Міністэрства адукацыі не працуе над заканадаўствам аб забароне выкарыстання смартфонаў у школе, але прэс-служба паведамляе, што міністэрства «цяпер праводзіць маніторынг і аналіз» рашэнняў, якія выкарыстоўваюцца. І Міністэрства адукацыі не працуе над заканадаўствам аб забароне выкарыстання смартфонаў у школах.
Паводле аналізу Пятра Мячкоўскага з фонду «Лічбавая Польшча», у большасці краін Еўрасаюза дзейнічаюць цэнтралізаваныя правілы выкарыстання смартфонаў у навучальных установах. Пятнаццаць краін ЕС ужо ўвялі поўныя абмежаванні на выкарыстанне смартфонаў у школах, пяць працуюць над правіламі, а восем, у тым ліку Польшча, пакідаюць рашэнне адміністрацыі школ.
Паводле Dziennik Gazeta Prawna/вх