Інстытут працуе, нягледзячы на вайну ва Украіне. У Міжнародны дзень аховы помнікаў Інстытут падводзіць вынікі сваёй дзейнасці ва Украіне за мінулы і гэты год.
Пётр Лугоўскі, кіраўнік праграмы аховы польскай культурнай спадчыны за мяжой, кажа, што вайна не дапамагае ў доглядзе за помнікамі ва Украіне, але праца, звязаная з клопатам пра супольную спадчыну, мусіць працягвацца і патрэбная.
— Вядома, што вайна не дапамагае. Ва Украіне мы працуем змешанымі польска-украінскімі камандамі. Вайна працягваецца, адбываецца мабілізацыя. Мы сутыкаемся з цяжкасцямі з наборам украінскіх працаўнікоў. Ім патрэбна гэтая праца, бо дае пачуццё нармальнасці ў складаныя часы.
Пётр Лугоўскі тлумачыць, што летась завершана рэканструкцыя некалькіх выключных аб’ектаў, а сёлета работы працягваюцца і шмат дзе пачынаюцца.
— Адным з найважнейшых было завяршэнне рэканструкцыі арганаў у кафедральным саборы. Гэта быў шматгадовы праект. Апроч таго мы сёлета павінны завершыць яшчэ некалькі праектаў. Напрыклад капліцу Яворскіх на Чакоўскіх могілках. Гэта чацвёртая капліца, якую аднаўляе Інстытут. Мы працуем у Драгобычы, у іншых гарадах, не толькі ў Львове.
Спэцыялісты Інстытуту «Палоніка» таксама праводзяць рэстаўрацыйныя работы на польскіх помніках у Літве, Латвіі, Францыі, Італіі і нават у ЗША. Да аб'ектаў захавання адносяцца: камяніцы, цэрквы, надмагільныя помнікі, скульптуры, жывапіс.
ПР/юл