Беларуская Служба

У польскай сталіцы ўшанавалі пачатак паўстання ў Варшаўскім гета

19.04.2025 17:33
Паўстанцы Варшаўскага гета не мелі ілюзій: яны ведалі, што іх чакае, але вырашылі змагацца са зброяй у руках супраць сваіх ворагаў.
    .
Жыхары Варшавы на памятных урачыстасцях. Сімвалам памяці аб паўстанні ў Варшаўскім гета з'яўляюцца жоўтыя нарцысы PAP/Paweł Supernak

82 гады таму пачалося паўстанне ў Варшаўскім гета. 19 красавіка 1943 года маладзёны з Яўрэйскага ваеннага саюза і Яўрэйскай баявой арганізацыі аказалі супраціў гітлераўцам, якія ўвайшлі на тэрыторыю гета, каб пачаць працэс яго ліквідацыі. 

Немцы стварылі гета ў польскай сталіцы 2 кастрычніка 1940 года. У лістападзе таго ж года яўрэйская частка горада была адгароджаная ад астатняй высокім мурам. Варшаўскае гета было найбуйнейшым у акупаванай Еўропе: у красавіку 1941 года на яго тэрыторыі пражывала каля 500 тыс. чалавек. 

Яўрэі ў гета былі прымушаныя працаваць на нямецкую ваенную махіну - ім нельга было пакідаць яго межы. Паколькі паступленне прадуктаў харчавання і лекаў было вельмі абмежаваным, то ў гета назіралася надзвычай высокая смяротнасць: людзі звычайна паміралі на вуліцы. 

Паўстанцы Варшаўскага гета не мелі ілюзій: яны ведалі, што іх чакае, але вырашылі змагацца са зброяй у руках супраць сваіх ворагаў.

Паўстанне ў гета было першым паўстаннем такога маштабу супраць немцаў у акупаванай Еўропе. 

Паўстанне было жорстка падаўленае 16 мая 1943 года. Неўзабаве гета было ліквідаванае, а яго тэрыторыя – зраўнаваная з зямлёй.

вс