Беларуская Служба

Ксёндз згадвае пра апошнія словы памерлага Папы Рымскага Францішка

21.04.2025 12:13
Можна назваць іх запаветам Францішка перад смерцю.
   .
Памерлы Папа Рымскі Францішак.PAP/EPA/ETTORE FERRARI

Сёння раніцай памёр Папа Рымскі Францішак — 266-ы пераемнік святога Пятра, першы не еўрапейскі Папа за трынаццаць стагоддзяў і ўнікальны голас па пытаннях міру, бедных і мігрантаў.

Як паведаміў у эфіры TVP Info прэс-сакратар санктуарыя на Яснай Гуры айцец Міхал Баротнік (Michał Borotnik), яго апошнімі публічнымі словамі было прывітанне ў адрас вернікаў і заклік да міру.

- Гэта яго апошні зварот да вернікаў, і таму можна назваць яго запаветам Францішка перад смерцю. Просьба міру, заклік да міру ўсе будуць згадваць, як мінімум на працягу першых дзён пасля смерці. Так, як мы аб’ядналіся пасля смерці Яна Паўла ІІ. Можа, на гэты раз Папе Францішку ўдасца выпрасіць мір на Зямлі.

Папа Францішак пакінуў пасля сябе спадчыну прастаты, блізкасці і пастаяннага закліку да міру. Яго апошнія словы былі не проста развітаннем — яны былі пасланнем.

Як кажа ксёндз Міхал Баротнік, гэтае пасланне будзе жыць далей, калі мы толькі людзі захочуць яго выканаць.

IAR/нг

Памёр Папа рымскі Францішак. Яму было 88 гадоў

21.04.2025 10:23
У апошнія месяцы жыцця Францішак меў сур’ёзныя праблемы са здароўем.