Беларуская Служба

Больш за 500 чалавек надалей змагаюцца з буйным пажарам у Бебжанскім нацыянальным парку

22.04.2025 08:45
У барацьбе з пажарам бяруць удзел пажарнікі, паліцыянты, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны і супрацоўнікі парку.
Пажарнікі працягваюць тушыць буйны пажар у Бебжанскім нацыянальным парку PAP/Mateusz Wasilewski/OSP Augustów-Lipowiec

Пажарнікі працягваюць тушыць буйны пажар у Бебжанскім нацыянальным парку і сачыць за сітуацыяй у пацярпелай ад агню зоне.

 

Нагадваем, размешчаны ў Падляскім ваяводстве Бебжанскі нацыянальны парк - самы вялікі нацыянальны парк краіны. Яго плошча складае амаль 600 квадратных кіламетраў.

Як паясняе прадстаўнік Дзяржаўнай пажарнай службы старэйшы брыгадзір Караль Кежкоўскі (Karol Kierzkowski), тэмпы развіцця пажару значна запаволіліся, але пакуль нельга яшчэ сказаць, што сітуацыя цалкам пад канролем:

- Учарашні вечар даў надзею на стабілізацыю сітуацыі. На жаль, пакуль нельга сказаць, што пажар пад кантролем, хоць яго тэмпы выразна зменшыліся. Зараз мы маем справу ca шматлікімі, але асобнымі крыніцамі агню.

У барацьбе з пажарам у Бебжанскім нацыянальным паркам бяруць удзел больш за 500 супрацоўнікаў пажарнай службы, паліцыі, войскаў тэрытарыяльнай абароны, а таксама супрацоўнікі парку.



Прычыны пажару пакуль невядомыя. Вядома, аднак, што засуха ў рэгіёне спрыяла хуткаму распаўсюджванню пажару.

IAR/аз

Ці будзе эвакуацыя жыхароў? Пажар у нацыянальным парку пашыраецца

21.04.2025 09:35
Барацьба з пажарам у дадзены момант засяроджаная на паветраных аперацыях, бо тэрыторыя складаная для наземных дзеянняў.