Агонь у Бебжанскім нацыянальным парку не распаўсюджваецца. Як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі, працягваецца тушэнне асобных ачагоў узгарання.
Учора там прайшоў моцны дождж. Гэта дапамагло пажарным, але яго было занадта мала, каб цалкам патушыць агонь. Там пажарныя пабудавалі вадаправод працягласцю амаль сем кіламетраў. Гэта сістэма труб і шлангаў, якая можа транспартаваць ваду на вялікія адлегласці.
Учора ў аперацыях былі задзейнічаны 400 пажарных і 100 вайскоўцаў з тэрытарыяльнай абароны. Ім дапамагалі супрацоўнікі парку, паліцыя і лясгасы. Ваду палівалі верталётамі, аперацыя працягнецца і сёння.
Пажар у Бебжанскім нацыянальным парку здарыўся ў нядзелю. Да гэтага часу агонь ахапіў прыкладна 450 гектараў парку. Што стала прычынай пажару, невядома, гэта высвятляюць службы.
ав/foto: PAP/Artur Reszko