Беларуская Служба

56 працэнтаў палякаў супраць удзелу польскіх войскаў у магчымай місіі ва Украіне

24.04.2025 09:57
Найбольшая падтрымка ўдзелу польскіх вайскоўцаў зафіксаваная сярод самых маладых рэспандэнтаў.
Міністэрства нацыянальнай абароны ў супрацоўніцтве з Генеральным штабам Войска Польскага рыхтуе праграму добраахвотнай агульнавайсковай падрыхтоўкіShutterstock

На думку 56 працэнтаў апытаных, польскіх вайскоўцаў не варта адпраўляць у магчымую мірную місію ва Украіну пасля заканчэння расійскай агрэсіі. За ўвод польскіх войскаў выказаліся 32 працэнты рэспандэнтаў, гэта вынікі апытання, праведзенага студыяй Opinia24 для Radio Zet.

У апытанні было зададзена пытанне: «Калі пасля заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне заходнія краіны накіруюць сваіх вайскоўцаў ва Украіну ў рамках місіі па стабілізацыі міру, ці лічыце вы, што польскія вайскоўцы таксама павінны браць у ёй удзел?»

Як паказала апытанне, большасць рэспандэнтаў (56 %) выступаюць супраць.

«Кожны трэці рэспандэнт (32 %) выступае за прыцягненне польскіх войскаў. 13 % удзельнікаў апытання не маюць свайго меркавання на гэты конт.

Найбольшая падтрымка ўдзелу польскіх вайскоўцаў сярод самых маладых рэспандэнтаў (18-24 гады) і складае 36 працэнтаў, у той жа час найбольшы працэнт праціўнікаў зафіксаваны ва ўзроставай групе 25-29 гадоў (66 працэнтаў супраць).

Пазіцыя выбаршчыкаў асобных партый моцна дыверсіфікаваная і ў значнай ступені адлюстроўвае наратыў, які прасоўваюць палітыкі. «Сярод выбарцаў Грамадзянскай кааліцыі пераважае падтрымка ўдзелу нашых вайскоўцаў у захаванні міру ва Украіне, хоць розніца невялікая (42 % за, 46 % супраць). Выбаршчыкі Права і Справядлівасці пераважна не выказваюць згоды (63 % супраць, 28 % за). Выбарцы Канфедэрацыі катэгарычна адхіляюць удзел польскіх вайскоўцаў у такой місіі (82 % супраць, За — 12 %), 48 % выбарцаў «Трэцяга шляху» падтрымліваць гэтую ідэю, а 39 % супраць яе.

Апытанне праводзілася з 2 па 6 красавіка на рэпрэзентатыўнай выбарцы з 1002 дарослых палякаў.

PAP/вх