Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Сусветны дзень пчол. У Польшчы налічваецца 470 відаў гэтых казурак

20.05.2025 18:18
Пчолы апыляюць каля 77% відаў раслін, якія служаць ежай для людзей і жывёл.
.
.designerpoint/pixabay.com/CC0

Пчолы забяспечваюць траціну сусветнай вытворчасці прадуктаў харчавання — яны апыляюць каля 77% відаў раслін, якія служаць ежай для людзей і жывёл. Менавіта таму 20 траўня адзначаецца Сусветны дзень пчол, каб звярнуць увагу на іх надзвычайную ролю ў экасістэме.

Аўтар падкаста «Бліжэй да лесу» Даніэль Мроз распавёў, што ў Польшчы існуе каля 470 відаў дзікіх пчол, прычым многія з іх — гэта пчолы-самотніцы. У адрозненне ад меданосных пчол, яны не жывуць калектыўна, а выконваюць усе задачы самастойна. І менавіта гэтыя пчолы ў значнай ступені адказваюць за апыленне раслін.

«Пчолы-самотніцы не вырабляюць мёду. Нектар, які з'яўляецца для іх палівам, выкарыстоўваецца на патрэбы штодзённага жыцця. Калі яго больш, чым трэба, тады ўжо адбываецца перапрацоўка ў мёд — гэта тыпова для меданосных пчол. А дзікія пчолы, у асноўным, кормяць патомства пылком, не назапашваючы яго», — тлумачыць Даніэль Мроз.

У сярэднім адна дзікая пчала за сваё жыццё выхоўвае ад 9 да 15 нашчадкаў. Для параўнання, адзін вулей меданосных пчол можа даваць каля 200 тысяч асобін у год. Улетку ў вуллі жыве да 50 тысяч пчол.

Пчолы-самотніцы знешне значна адрозніваюцца ад звыклай меданоснай пчалы. Адной з найбольш распаўсюджаных у Польшчы з’яўляецца рудая осмія. Яна лагодная, неагрэсіўная і праводзіць большую частку жыцця на зямлі, а не ў паветры ці гняздзе.

эж

Разнастайнасць і колькасць пчолаў змяншаецца - гэта праблема для чалавека

12.05.2023 09:17
Штодзённа мы не ўсведамляем, наколькі важныя насякомыя, асабліва апыляльнікі, для функцыянавання прыроднага свету, а значыць і для жыцця чалавека.