Беларуская Служба

У Польшчы чакаюцца снегапады, сачыце за надвор'ем у рэжыме рэальнага часу з дапамогай метэаралагічнага радара

22.11.2025 17:03
Сіноптыкі прагназуюць снегапады ў Польшчы.
Аўдыё

Чакаецца, што да вечара нядзелі можа выпасці да 15 см снегу.

Сачыць за надвор'ем можна ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай метэаралагічнага радара.

Цяпер снегапады ідуць на поўдні Польшчы ў Падкарпацці. У выніку прыблізна 75 000 жыхароў засталіся без электрычнасці.  

«Службы экстранай дапамогі пастаянна спрабуюць ліквідаваць пашкоджанні, але новыя з'яўляюцца, таму што снег пакрывае лініі электраперадачы,  галіны падаюць з дрэў і зрываюць іх», — кажа прадстаўнік Цэнтру крызіснага кіравання ў Жэшуве.


Снегапады ў Пшэмыслі. Снегапады ў Пшэмыслі. PAP/Darek Delmanowicz

вх