Беларуская Служба

Прэзідэнт Караль Наўроцкі абвясціў пра канец посткамунізму ў Польшчы і загадаў прыбраць легендарны круглы стол з Прэзідэнцкага палаца (ФОТА)

18.12.2025 15:32
Яго турбуе не прадмет мэблі, а традыцыя, паводле якой варагуючыя бакі садзяцца за стол перамоваў і размаўляць, каментуе апазіцыянер часоу ПНР Уладзіслаў Фрасынюк.
  .         .
Прэзідэнт Караль Наўроцкі. На заднім плане дэмантаж Круглага стала ў Прэзідэнцкім палацы.PAP/Albert Zawada

Прэзідэнт Караль Наўроцкі вырашыў прыбраць легендарны круглы стол з Прэзідэнцкага палаца і перадаць яго ў Музей гісторыі Польшчы. Ён таксама абвясціў сённяшняшні дзень днём заканчэння посткамунізму ў Польшчы.
Гістарычны прадмет мэблі, за якой у 1989 годзе прадстаўнікі ўрада Польскай Народнай Рэспублікі, дэмакратычнай апазіцыі і Каталіцкага касцёла дамовіліся аб палітычных пераўтварэннях у Польшчы, можна будзе паглядзець у музейнай установе з 2027 года.

Дэмантаж круглага стала ў Прэзідэнцкім палацы. PAP/Albert Zawada Дэмантаж круглага стала ў Прэзідэнцкім палацы. PAP/Albert Zawada

Прэзідэнт Караль Наўроцкі (Karol Nawrocki) падкрэсліў, што круглы стол – як мерапрыемства, так і прадмет мэблі – належаць гісторыі:

- Разважаючы пра нашу будучыню, пра наш эканамічны поспех і пра развіццё нашых тэхналогій, мы не павінны прыслухоўвацца да галасоў дыктатуры камуністычнай эпохі, але таксама, мы не павінны заражаць будучыя пакаленні палякаў вульгарнасцю камуністычнай сістэмы. Сёння свабодная, незалежная, суверэнная і амбіцыйная Польшча можа зрабіць значна больш, чым ідэалізаваць перамовы за круглым сталом.

Дэмантаж круглага стала ў Прэзідэнцкім палацы. PAP/Albert Zawada Дэмантаж круглага стала ў Прэзідэнцкім палацы. PAP/Albert Zawada

Дэмантаж сімвала дыялогу і падзення камунізму раскрытыкаваў былы камуністычны апазіцыянер Уладзіслаў Фрасынюк (Władysław Frasyniuk):

- Гэта робіць прэзідэнт, які з'яўляецца ключавым прадстаўніком разбурэння, нахабства і нават жорсткасці ў палітыцы. І я перакананы, што яго турбуе не прадмет мэблі, а пэўная традыцыя – традыцыя, паводле якой варагуючыя бакі садзяцца за стол перамоваў і размаўляць. Гэта неразумнае і небяспечнае, бо сведчыць пра пэўны зрух у палітыцы, які не зʼяўляецца зрухам у бок дэмакратыі.

Круглы стол у Прэзідэнцкім палацы. Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78779436 Круглы стол у Прэзідэнцкім палацы. Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78779436

Перамоўны працэс, сёння вядомы, як Перамовы за круглым сталом, праходзіў у Польшчы з 6 лютага па 5 красавіка 1989 года. Хоць размовы адбываліся ў некалькіх месцах, то іх афіцыйнае адкрыццё і закрыццё адбылося ў тагачаснай сядзібе ўрада, цяперашнім Прэзідэнцкім палацы.

З таго часу гістарычны прадмет мэблі стаяў у Зале круглага стала.

IAR/аз