Беларуская Служба

Вырасце аплата за праезд па папулярнай аўтамагістралі на Захадзе Польшчы

09.03.2026 14:35
Тарыфы на ўчастку паміж Конінам і Новым Томыслем мяняюцца з бліжэйшай серады.
 A2.    .
Аўтамагістраль A2. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Autorstwa Kolanin - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2531000

120 злотых (больш за 28 еўра) за 150 кіламетраў – столькі будуць плаціць кіроўцы легкавых аўтамабіляў за праезд па аўтамагістралі А2 паміж Конінам(Konin) і Новым Томыслем (Nowy Tomyśl). Новыя тарыфы на гэтым участку маршруту ўступяць у сілу ў сераду.



Такім чынам з 11 сакавіка кіроўцы легкавых аўтамабіляў павінны будуць плаціць па 40 злотых (больш за 9 еўра) за кожны з трох 50-кіламетровых участкаў.

Павелічэнне аплатаў распаўсюджваецца таксама на грузавікі і матацыклы.

Адміністратар аўтамагістралі «Вялікапольская аўтамагістраль»(Autostrada Wielkopolska) заяўляе, што павышэнне цэн звязана з ростам выдаткаў на ўтрыманне дарог і інвестыцыі.

Тарыфы на праезд на ўчастку аўтамагістралі А2 НовыТомысль (Nowy Tomyśl)- Свецка (Świecko), які абслугоўвае Міністэрства інфраструктуры, застаюцца нязменнымі.

IAR/аз