3 мая жыхары Польшчы адзначаюць гадавіну прыняцця Канстытуцыі 1791 года. З нагоды гэтага свята на вуліцы Варшавы выйдуць спартсмены – Забег Канстытуцыі 3 мая адбудзецца ў 34-ты раз.
Па словах Бартлaмея Стэнпеня з "Цэнтру спорту Актыўная Варшава" (Centrum Sportu Aktywna Warszawa), гэта вялікае свята бегу, якое прыцягвае тысячы бегуноў і заўзятараў. Ён падкрэсліў, што ў забегу возьме ўдзел максімальная колькасць удзельнікаў - 6750 чалавек. У польскай сталіцы існуе "Варшаўская бегавая трыяда", у якую ўваходзяць таксама Забег Варшаўскага паўстання і Забег Незалежнасці.
Забег Канстытуцыі 3 мая – гэта пяцікіламетровая траса са стартам і фінішам на плошчы Трох Крыжоў. Траса даволі роўная, таму будзе магчымасць пабіць рэкорды. Забег пачнецца а 11:00, удзельнікі на інвалідных вазках стартуюць на шэсць хвілін раней. Кіроўцы і пасажыры грамадскага транспарту павінны быць гатовыя да цяжкасцях у сувязі з падзеяй. Змены ў руху транспарту ў раёне плошчы Трох Крыжоў будуць дзейнічаць з 3:00 да 16:30. Увесь маршрут гонкі будзе зачынены для руху з 10:00 да 13:30.
IAR/нг