Беларуская Служба

Прэм'ер Дональд Туск: Альтэрнатывы польска-амерыканскаму сяброўству няма

18.05.2026 16:20
Польшча — найлепшы прыклад для ўсіх іншых краін у гэтым плане, запэўніў кіраўнік польскага ўрада.
     -   , 18  2026 .
Прэм'ер Дональд Туск выступае на Ваенна-авіяцыйным заводзе ў Дэмбліне, 18 сакавіка 2026 г.PAP/Wojtek Jargiło

Трансатлантычнае адзінства мае першараднае значэнне — іншай альтэрнатывы няма, заявіў прэмʼер-міністр Дональд Туск, выступаючы на Ваенна-авіяцыйным заводзе ў Дэмбліне (Dęblin), дзе ён прымаў удзел ва ўрачыстым падпісанні пагаднення аб заснаванні аўтарызаванага сэрвіснага цэнтра для рухавікоў танка M1 Abrams.

Пры гэтай нагодзе кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што Польшча зʼяўляецца ўзорам для адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Ён таксама дадаў, што трансатлантычнае адзінства  гэта не толькі гарантыя бяспекі і міру на польскай зямлі, але і міжнароднага парадку, які ўразлівы да розных рызык.

 Таму задача ўсіх нас тут, у Польшчы, у Еўропе, а таксама ў Злучаных Штатах, у Канадзе  забяспечыць, каб трансатлантычнае супрацоўніцтва перажыло гэты складаны перыяд, незалежна ад розных палітычных фактараў. Няма альтэрнатывы польска-амерыканскаму і еўрапейска-амерыканскаму сяброўству і супрацоўніцтву. Мы ведаем гэта з мінулага. Польшча  найлепшы прыклад для ўсіх іншых краін у гэтым плане,  падкрэсліў польскі прэмʼер.

Дональд Туск падкрэсліў, што Польшча заўсёды будзе чакаць ад сваіх бліжэйшых хаўруснікаў павагі і прадказальнасці. Ён дадаў, што спадзяецца, што супрацоўніцтва з ЗША заўсёды будзе грунтавацца на такіх стабільных прынцыпах.

 Ніхто ў Еўропе, ніхто ў НАТА не ўкладвае столькі грошай у сваю ўласную і агульную бяспеку, як Польшча,  нагадаў польскі прэмʼер.

IAR/аз

Незразумелая сітуацыя вакол амерыканскіх войскаў. Прэзідэнт сустрэўся з міністрам нацыянальнай абароны

16.05.2026 18:00
Кіраўнік BBN Барташ Градэцкі напісаў у сацыяльных сетках, што «галоўнай тэмай размовы была бяспека нашага рэгіёну, з асаблівым акцэнтам на прысутнасць амерыканскіх войскаў у Польшчы».