У мінулым годзе, паводле дадзеных Нацыянальнага ўпраўлення паліцыі, амаль 1100 дзяцей і падлеткаў да 17 гадоў пацярпелі ў дарожна-транспартных здарэннях у якасці кіроўцы, у тым ліку на роварах або электрасамакатах.
За адсутнасць шлема ў асобы ва ўзросце да 16 гадоў можа быць выпісаны штраф у памеры 100 злотых, які можа быць выпісаны выкліканаму бацьку, гаворыць камісар Эмілія Косма з Галоўнага ўпраўлення паліцыі.
— Будуць выкліканыя бацькі, будзе выпісаны штраф. Калі дзіця чарговы раз будзе парушаць нейкія нормы, то можа быць падрыхтавана нататка, якая трапіць у суд для непаўнагадовых. Калі наша дзіця будзе ўдзельнікам ДТЗ, то, акрамя самых сур’ёзных наступстваў у выглядзе страты здароўя ці жыцця, трэба будзе заплаціць кампенсацыю.
Паліцыя нагадвае, што дзеці і падлеткі, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху на ровары або самакаце, павінны мець пасведчанне (karta rowerowa).
ав