Беларуская Служба

У польска-амерыканскіх адносінах усе працуем над дасягненнем адной мэты, лічыць Павел Коваль

15.06.2026 11:02
Прэзідэнты Польшчы і ЗША правялі размову падчас мерамрыемства ў Белым доме
Намеснік старшыні Камісіі па замежных справах Сейма Павел Коваль PAP/Darek Delmanowicz

Удзел Караля Наўроцкага ў святкаванні дня нараджэння Дональда Трампа таксама служыць інтарэсам Польшчы, лічыць намеснік старшыні Камісіі па замежных справах Сейма Павел Коваль(Paweł Kowal).

Падчас урачыстасці, арганізаванай з нагоды дня нараджэння амерыканскага лідара, прэзідэнты ЗША і Польшчы коратка абмяняліся меркаваннямі.

— Наша стратэгічная і самая важная на сёння мэта — змяніць статус знаходжання амерыканскіх войскаў у Польшчы з часовага на пастаянны. Урад працуе над дасягненнем гэтай мэты; насамрэч, прэм'ер тыдзень таму ўнёс прапанову, каб гэта нарэшце адбылося. Над гэтым працуе парламент і прэзідэнт таксама працуе над дасягненнем гэтай мэты, — заявіў Павел Коваль.

Прэзідэнт Караль Наўроцкі наведаў спаборніцтвы байцоў змешаных баявых адзінаборствах, якія прайшлі перад Белым домам у рамках святкавання 80-годдзя Дональда Трампа.

Дональд Трамп назіраў за баямі з рынга ў суправаджэнні сваёй жонкі Меланіі, членаў сямʼі і афіцыйных асоб. Падчас перапынкаў паміж баямі прэзідэнт ЗША размаўляў з Каралем Наўроцкім.

Незразумела, ці была гэта адзіная сустрэча паміж прэзідэнтамі. Афіцыйнай размовы паміж Наўроцкім і Трампам не было ў афіцыйным календары Белага дома.

Нагадаем, візіт польскага прэзідэнта ў ЗША будзе працягвацца да 16 чэрвеня.

IAR/аз