Гэта цяжкая навіна, але яна не змяняе мэты, паведаміла ў пятніцу міністр культуры Марта Цянкоўска. Яна дадала, што пошукі будуць працягнуты ў жніўні.
Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Марта Цянкоўска паведаміла аб завяршэнні другога этапу пошукаў масавых пахаванняў палякаў, забітых УПА.
— Далейшыя пошукавыя работы ў Пужніках, якія праводзяцца фондам «Свабода і дэмакратыя» ў супрацоўніцтве з Паморскім медыцынскім універсітэтам, пры ўдзеле Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны і Інстытута нацыянальнай памяці, завершаны. На гэты раз другая масавая магіла ахвяр не знойдзена. Гэта цяжкая навіна, але яна не змяняе нашай мэты, — напісала Цянкоўска на партале X.
Яна дадала, што працэс пошукаў будзе працягнуты ў жніўні ў іншым месцы Пужнікаў.
— Кожная ахвяра заслугоўвае таго, каб яе знайшлі, назвалі і належным чынам пахавалі. Мы не спынім пошукі, — падкрэсліла міністр культуры і нацыянальнай спадчыны.
Другі этап пошуку масавых пахаванняў палякаў, забітых украінскімі нацыяналістамі ў 1945 годзе, пачаўся ў панядзелак. Аб’ектам пошукаў у Пужніках з’яўляецца тэрыторыя могілак ва ўжо не існуючай вёсцы ў Тэрнопальскай вобласці. Да гэтага часу там былі знойдзены парэшткі 43 чалавек, якія былі ўрачыста пахаваны ў верасні 2025 года. Паводле сведчанняў відавочцаў, у другой магіле, дзе вядзецца пошук, могуць знаходзіцца парэшткі 90 ахвяр.
На мінулым тыдні завяршыліся пошукі парэшткаў палякаў у былой вёсцы Гута Пяняцкая ў Львоўскай вобласці. Экспедыцыя выявіла магчымыя месцы пахавання каля 100 чалавек. Эксгумацыі ў Гуце Пяняцкай, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў наступным годзе.
PAP/ав