Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы растуць цэны на паліва

18.07.2026 13:11
 Урад пакуль не ўзнаўляе праграму стрымлівання цэн.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Engin Akyurt from Pixabay/CC0

— Пакуль што праграмы па зніжэнні цэн на паліва не будзе, — абвясціў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Кіраўнік польскага ўраду абумоўлівае рашэнне аб увядзенні зніжэння ПДВ і акцызаў у рамках праграмы стрымлівання цэн (CPN) сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Кіроўцы спадзяюцца, што далейшага павышэння не будзе.

На пытанне аб праграме CPN прэмʼер-міністр Дональд Туск адказаў, што цяпер аналізуецца сітуацыя ў Армузскім праліве.

— Мы не можам прыняць рашэнне аб поўнай абароне, не ведаючы, якой будзе сітуацыя на Блізкім Усходзе. Магчымасці бюджэту таксама маюць свае абмежаванні.

Цэны на паліва растуць пасля таго, як ЗША і Іран выйшлі з чэрвеньскага мірнага пагаднення. На запраўках кіроўцы спадзяюцца, што сітуацыя не пагоршыцца.

— Я бачу, што пакуль што сітуацыя неяк стабілізавалася. Пакуль што цэны трымаюцца». Спадзяюся, яны не вырастуць. Я адчуваю, што цана высокая. Я езджу, і больш нічога не магу зрабіць.

Аднак аналітыкі рынку паліва папярэджваюць, што ў выпадку абвастрэння канфлікту цэны на запраўках могуць перавысіць 8 злотых за літр.

ПР/юл