Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беластоку прыгатавалі найбольшае ў Польшчы карпачча

19.07.2026 18:01
Падляскае карпачча было зробленае на аснове буракоў і карыцінскага сыру.
,
Беласток, РатушаПавел Залескі/Беларуская служба Польскага радыё

На плошчы імя Касцюшкі ў Беластоку ў рамках першага Фестывалю рэгіянальных прадуктаў было прыгатаванае падляскае карпачча вагой больш за 100 кілаграмаў. Мерапрыемства прыцягнула тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў, якія ахвотна куплялі крафтавы сыр, мёд і мясныя вырабы вытворцаў з рэгіёну. Гаворыць дырэктар Падляскага цэнтру рэгіянальных прадуктаў Магдалена Тыміньска.

— Разам з нашымі сельгасвытворцамі мы спрабуем устанавіць рэкорд Польшчы і прыгатаваць найбольшае карпачча. Мы радыя, што нашы вытворцы актыўна далучыліся да ініцыятывы, бо мы думаем перш за ўсё пра іх. У базе нашага цэнтру — 305 мясцовых вытворцаў, і насамрэч гэтым мерапрыемствам мы хацелі ім падзякаваць. Яны і іх экалагічная прадукцыя — гэта наша будучыня.

Падляскае карпачча было зробленае на аснове буракоў і карыцінскага сыру. Гэты сыр вырабляецца толькі ў гміне Карыцін на Беласточчыне і ахоўваецца законам як арыгінальны рэгіянальны прадукт.

вс