У 2025 годзе чалавек, які дасягнуў у Польшчы 15-гадовага ўзросту, у сярэднім будзе прысутнічаць на рынку працы 36 гадоў. Гэта сёмы знізу паказчык у Еўрапейскім Саюзе, паведамляе Польскі эканамічны інстытут, спасылаючыся на дадзеныя Eurostat.
Сярэдні паказчык для ЕС складае 37,5 года. Пры гэтым у Германіі, Нідэрландах і скандынаўскіх краінах прафесійнае жыццё доўжыцца больш за 40 гадоў. У Польшчы за дзесяць гадоў гэты паказчык вырас на 3,3 года — больш, чым у сярэднім па ЕС, дзе рост склаў 2,7 года.
Павелічэнню працягласці працоўнай актыўнасці можа спрыяць рост працягласці жыцця без сур'ёзных праблем са здароўем. Аднак, паводле Польскага эканамічнага інстытута, важныя і інстытуцыйныя ўмовы. Напрыклад, у Аўстрыі 32% людзей ва ўзросце 55–64 гадоў працуюць няпоўны дзень, тады як у Польшчы — толькі 8%.
pap/эж