Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд над беларусам, абвінавачаным у падрыхтоўцы акту дыверсіі для замежнай разведкі, пачнецца ў Любліне ў канцы верасня

12.08.2026 16:00
Віталю С. таксама прадʼяўлена абвінавачанне ў захоўванні наркотыкаў. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
   (.ABW)
Агенцтва ўнутранай бяспекі (поль.ABW)gov.pl

Суд над 28-гадовым беларусам Віталём С., абвінавачаным у падрыхтоўцы акту дыверсіі для замежнай разведкі, пачнецца ў Любліне ў канцы верасня. Паводле следства, ён здымаў на відэа склад у Хелме, які планаваў падпаліць. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-служба акруговага суда ў Любліне паведаміла Польскаму прэс-агенцтву (PAP), што першае слуханне па справе беларуса, якога люблінскае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры абвінаваціла ў падрыхтоўцы акту дыверсіі для замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча, пачнецца ў канцы верасня. Абвінавачванне заключалася ў падпале склада ў Хелме (Люблінскае ваяводства).

Паводле следства, 28-гадовы Віталь С. запісаў відэа аб'екта і адправіў інфармацыю пра склад асобе, якая замовіла паслугу. За гэтае заданне яму заплацілі ў крыптавалюце, прыкладна 1400 злотых.

Беларус быў арыштаваны 13 жніўня мінулага года і з таго часу знаходзіцца пад вартай.

— Дзякуючы эфектыўнай працы супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бяспекі падрыхтоўка да дыверсіі была выяўлена і спынена да яе ажыццяўлення, — паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі на платформе «X».

Агенцтва ўнутранай бяспекі дадало, што для вярбоўкі і перадачы інструкцый выкарыстоўваўся Тэлеграм.
Віталю С. таксама прадʼяўлена абвінавачанне ў захоўванні наркотыкаў. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

ав