Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы на фоне канфлікту на Блізкім Усходзе выраслі продажы электрамабіляў

15.08.2026 18:31
Высокія цэны на паліва на АЗС з'яўляюцца адным з галоўных аргументаў на карысць пакупкі электракара — эксперт.
  DS N8    DS,  Stellantis.  .
Электрычны аўтамамабіль DS N°8 французскай маркі прэміум DS, канцэрн Stellantis. Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: Media Stellantis

У Польшчы і ў цэлым у Еўропе імкліва выраслі продажы электрамабіляў. Гэтаму садзейнічаюць, у прыватнасці, субсідыі на куплю такіх аўтамабіляў, а таксама складаная сітуацыя на рынку паліва, выкліканая ўзброеным канфліктам на Блізкім Усходзе.

Старшыня праўлення Асацыяцыі дылераў і вытворцаў аўтамабільных запчастак (SDCM) Томаш Бэмбэн сказаў, што сабраныя дадзеныя вельмі наглядна дэманструюць рост попыту на электракары.

Так, у першым паўгоддзі гэтага года ў Еўрапейскім Саюзе было зарэгістравана больш за 1 млн 200 тыс. новых цалкам электрычных аўтамабіляў. Гэта больш чым 20% ад усіх новых рэгістрацый. Такім чынам, кожны пяты новы аўтамабіль у Еўропе з'яўляецца электрычным. У Польшчы паводле стану на канец чэрвеня налічвалася амаль 155 тыс. цалкам электрычных аўтамабіляў, а толькі за першае паўгоддзе бягучага года іх колькасць павялічылася больш чым на 22 тыс. адзінак, сказаў эксперт.

На думку Томаша Бэмбэна, высокія цэны на паліва на АЗС з'яўляюцца адным з галоўных аргументаў на карысць пакупкі электрамабіля.

Эксперты аўтамабільнай галіны нагадваюць, што электракар варта ацэньваць не толькі па кошце яго набыцця, але і па кошце эксплуатацыі.

вс