У варшаўскім раёне Бэмова (Bemowo) вядзецца будаўніцтва апошняга ўчастка другой лініі метро. Будуць адкрыты тры станцыі: «Лaзурова» (Lаzurowa), «Хшанаў» (Chrzanów) і «Каролін» (Karolin). За станцыяй «Каролін» пракладваюцца падземныя пуці, якія злучаць лінію з тэхнічным комплексам і дэпо «Моры» (Mory) — гэты аб'ект таксама знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва.
Паводле традыцыі, калі будаўніцтва набліжаецца да завяршэння, новыя станцыі адкрываюць для наведвальнікаў. Сёння (12 верасня) можна ўбачыць станцыю «Лaзурова». Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (Rafał Trzaskowski) запрашае жыхароў наведаць аб'ект у відэароліку, апублікаваным у сацыяльных сетках.
— Гэта адна з трох новых станцый бэмоўскага ўчастку метро. Будаўніцтва завяршаецца, гэта апошні момант, каб убачыць станцыі перад афіцыйным адкрыццём. Не трэба запісвацца, уваход свабодны, а ўсе падрабязнасці — на сайце Варшаўскага метрапалітэна.
Завяршэнне будаўніцтва запланавана на канец гэтага года.
Дзень адкрытых дзвярэй на станцыі «Лазурова» праходзіць сёння (12 верасня) з 11:00 да 15:00.
Наведвальнікі праходзяць групамі. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца, аднак удзельнікі павінны азнаёміцца з правіламі наведвання і падпісаць адпаведны дакумент на месцы. Непаўналетнім неабходна мець пры сабе сапраўдны вучнёўскі білет і пісьмовую згоду ад апекуна.
IAR/нг