Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У будучым годзе цэны на прадукты харчавання вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў — эканаміст

26.10.2026 15:20
На рост цэнаў паўплывае не толькі канфлікт на Блізкім Усходзе, але і кліматычныя змены ў свеце.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты прагназуюць рост цэн на прадукты харчавання ў Польшчы ў наступным годзе. Прычына — канфлікт на Блізкім Усходзе, які выклікаў рост цэн на паліва і газ.

Доктар Пётр Машчык (Piotr Maszczyk) з Варшаўскай школы эканомікі лічыць, што некаторыя спажыўцы адчуюць уплыў глабальных падзей на сваё фінансавае становішча толькі праз некалькі месяцаў.

— Штучныя ўгнаенні, якія вырабляюцца з газу. Газ — як сродак вытворчасці. Да гэтага трэба дадаць не найлепшы сёлетні ўраджай і наступствы Эль-Ніньё ў Паўднёвай Амерыцы, якія паўплываюць на сусветныя цэны на цукар і каву. І калі вы любіце каву з цукрам, то вы ўжо адчуеце гэты рост, — кажа эксперт.

Доктар Пётр Машчык прагназуе, што ў наступным годзе цэны на прадукты харчавання вырастуць у сярэднім на 5 працэнтаў у параўнанні з бягучым годам.

IAR/аз