Беларуская Служба

У Любліне адзначаюць 75-годдзе ліквідацыі канцлагера „Майданэк”

20.07.2019 13:03
„Такім чынам, мы хочам ушанаваць памяць усіх загінуўшых у лагеры”, - кажа адзін з арганізатараў маршу Лукаш Мышаля.
-    .
Нямецка-фашысцкі канцлагер „Майданэк” у Любліне.Photo: barakbro/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Любліне адзначаюць 75-годдзе ліквідацыі нямецка-фашысцкага канцлагера „Майданэк”. У ліпені 1944 года лагер пакінулі 800 апошніх зняволеных.

У гэты, смяротны для многіх вязняў шлях, сёння адправіліся жыхары Любліна.

„Такім чынам, мы хочам ушанаваць памяць усіх загінуўшых у лагеры”, - кажа адзін з арганізатараў маршу Лукаш Мышаля.

Лукаш Мышаля: Эвакуацыя лагера адбылася даволі рана. Гаворка ідзе пра апошні транспарт, які ў далёкую дарогу адправіўся пешшу. Шмат вязняў не выжылі гэтага маршу, які можна назваць маршам смерці. Транспарт быў накіраваны ў канцлагер „Аўшвіц”. У гэтым часе ў Любліне працягваліся баі.

Удзельнікі маршу пераадолеюць у агульнай складанасці 17 кіламетраў. Па дарозе адбудзецца некалькі прыпынкаў у гістарычна важных месцах, звязаныя з транспартам.

Ноччу з 22 на 23 ліпеня 1944 году Чырвоная Армія пераняла кантроль над тэрыторыяй канцэнтрацыйнага лагера „Майданэк”. Вызвалення саветамі дачакалася толькі невялікая група каля 500 вязняў.

аз