Беларуская Служба

Цэнтральны вакзал у Варшаве стаў помнікам архітэктуры

24.07.2019 16:07
Цэнтральны чыгуначны вакзал імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве гэта „сведка гісторыі сталіцы” і еняя найважнейшая чыгуначная станцыя.
Warsaws central train station.
Warsaw's central train station.Photo: commons.wikimedia.org/CC0

Мазавецкі ваяводскі кансерватар помнікаў вырашыў унесці Цэнтральны чыгуначны вакзал імя Станіслава Манюшкі ў Варшаве ў спіс помнікаў архітэктуры. Афіцыйная канферэнцыя, прысвечаная гэтай падзеі пройдзе ў чацвер, 25 ліпеня.

У мерапрыемстве прымуць удзел міністр культуры Пётр Гліньскі (Piotr Gliński), намеснік міністра інфраструктуры Анджэй Бітэр (Andrzej Bitter) і старшыня PKP S.A Кшыштаф Маміньскі (Krzysztof Mamiński).

На сцяне станцыі будзе адкрытая памятная дошка з інфармацыяй пра гістарычны статус будынку.

Паводле кансерватара, Цэнтральны вакзал застаецца адным з самых каштоўных помнікаў архітэктуры другой паловы ХХ стагоддзя, прыкладам эстэтыкі позняга мадэрнізму.

Паводле Мазавецкага ваяводскага кансерватара помнікаў, уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе вакзал, гэта „сведка гісторыі Варшавы” і найважнейшая чыгуначная станцыя ў сталіцы.

Варта нагадаць, што 5 студзеня 2019 года Цэнтральны чыгуначны вакзал у Варшаве памяняў імя. Пасля 40 гадоў ад адкрыцця вакзал атрымаў імя выбітнага кампазітара і дырыжора Станіслава Манюшкі.

аз