Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку, заявіў, што Польшча схільная падтрымліваць амерыканскую прапанову патруляваць Армузскі праліў у звязку з растучай пагрозай з боку Ірану.
- Ёсць абгрунтаванне, каб у тым рэгіёне правесці стабілізацыйную акцыю. У гэтай справе мы схіляемся да брытанскай амерыканскай пазіцыі.
Яцэк Чапутовіч паведаміў, што пытанне патрулявання будзе ўзнята 20 жніўня падчас пасяджэння Савета бяспекі ААН на чале з Польшчай.
Польскі міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч скончыў візіт у Нью-Ёрк, які быў звязаны з членствам гэтай краіны ў Савеце бяспекі ААН.
ПР/юл