Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/CC0 Creative Commons
Польскія сапёры абясшкодзілі бомбу, якая была знойдзеная на дне ракі Одэр у мясцовасці Глогаў (Głógów)на захадзе Польшчы. Снарад ляжаў у рацэ з часоў Другой сусветнай вайны.
Сапёры працавалі з 12-ай гадзіны. Перад акцыяй неабходна было эвакуяваць амаль 400 жыхароў мясцовых дамоў. Жыхары ўжо бяспечна вярнуліся ў свае кватэры. На нейкі час быў таксама перакрыты мясцовы мост праз Одэр.
ІАР ПР/нг