Больш за дзесяць фальклорных калектываў жыхароў гор з розных краін свету з'ехаліся ў курортны гарадок Закапанэ (Zakopane) на поўдні Польшчы. Яны прымаюць удзел у 51-м Фестывалі фальклору жыхароў гор.
Паводле арганізатараў мерапрыемства, гэта дасканалая нагода пазнаёміцца з багаццем традыцый горцаў з розных куткоў свету - іх музыкaй, спевaм, танцамi, касцюмамi і кухняй.
„Лейтматывам 51-га Фестывалю фальклору жыхароў гор з'яўляюцца вясельныя звычаі”, - кажа Катажына Стахань-Граблёвы (Katarzyna Stachoń Groblowy) з мастацкай рады фестывалю.
„Нават навуковая канферэнцыя „Між сучаснасцю і мінулым” прысвечана вясельным абрадам. Будзе паказ вясельнай моды. Гурты будуць таксама прадстаўляць вясельныя абрады. Інакш кажучы, сёлетні лейтматыў будзе бачны кожнага дня фестывалю. У паказе вясельнай моды будуць удзельнічаць таксама замежныя гурты ў сваіх касцюмах. Такім чынам, як кожны год мы прадугледжваем шмат цікавага для ўсіх”, - кажа Катажына Стахань-Граблёвы.
Гурты з некалькіх краін, уключаючы Алжыр, Балгарыю, Украіну, Славакію, а нават Тога і Непал будуць змагацца ў конкурсе за „Залатую валашку”. Фестываль будзе доўжыцца да наступнай суботы.
Інфармацыйную падтрымку мерапрыемства забяспечвае грамадзкае Польскае радыё.
аз