Беларуская Служба

Цэнтральныя ўрачыстасці з нагоды 80-ай гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны пройдуць у Варшаве

25.08.2019 12:12
Лідары Польшчы і Нямеччыны аддадуць даніну пашаны цывільным ахвярам вайны ў горадзе Велюнь.
Plac Piłsudskiego w Warszawie
Plac Piłsudskiego w WarszawiePAP/Jacek Turczyk

1 верасня на варшаўскай Плошчы Пілсудскага выступяць прэзідэнты Польшчы, Нямеччыны і Злучаных Штатаў Амерыкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік кабінета прэзідэнта, член Саўміна Польшчы Кшытоф Шчэрскі.

«На ўрачыстасці, звязаныя з 80-ай гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны прыбудзе 40 замежных дэлегацый, гэта прыкладна 250 гасцей з усяго свету. У Варшаву прыбудуць прэзідэнтіы, прэм’еры, старшыні парламентаў, міністры замежных спраў, міністры абароны і таксама адмысловыя пасланнікі манаршых дамоў Еўропы.»

Апроч гэтага кіраўнік кабінету прэзідэнта Польшчы Кшыштоф Шчэрскі заявіў, што лідары Польшчы і Нямеччыны Анджэй Дуда і Франк-Вальтэр Штайнмаер, аддадуць даніну пашаны цывільным ахвярам вайны ў горадзе Велюнь. Менавіта Велюнь 1 верасня 1939 года быў дашчэнту знішчаны бамбаваннем гітлераўскіх Люфтвафэ.

IAR/эж