Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца рэкордна нізкае беспрацоўе

26.08.2019 14:02
Беспрацоўе ў ліпені склала 5,2%, то бок на 0,1% менш, чым у чэрвені.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У ліпені беспрацоўе ў Польшчы склала 5,2%, то бок на 0,1% менш, чым у чэрвені. Такую інфармацыю апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Згаданыя дадзеныя супадаюць прагнозамі Міністэрства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Галоўны эканаміст Паштовага банка (Bank Pocztowy) Моніка Куртэк (Monika Kurtek) падкрэслівае, што беспрацоўе ў краiне рэкордна нізкае. Аднак, паводле яе, у бліжэйшым часе гэты паказчык перастане падаць.

- У ліпені ўзровень беспрацоўя панізіўся чарговы раз да рэкордна ўзроўню. Настолькі нізкае беспрацоўе не фіксавалася ў Польшчы з часоў пераўтварэнняў. Аднак цягам бліжэйшых месяцаў яго узровень ніжэйшым ужо не будзе. Перыяд сезоннага паніжэння беспрацоўя заканчваецца. Зараз пачнецца сезон традыцыйнага росту колькасці беспрацоўных.

Моніка Куртэк дадае, што нават калі беспрацоўе павялічыцца па сезонных прычынах, сітуацыя на рынку працы надалей будзе вельмі добрай.

-Нягледзячы на эканамічнае запаволенне ў Польшчы нельга спадзявацца нейкага рашучага росту беспрацоўя. Па-першае, колькасць прапановаў праццы абмежаваная. Па-другое, існуе рызыка ў выглядзе адкрыцця нямецкага рынку працы для ўкраінцаў.

Эканаміст мяркуе, што беспрацоўе ў канцы года складзе 5,3 або 5,4%.

аз