Беларуская Служба

Вызначаны кандыдат Польшчы на пасаду аднаго з еўракамісараў

27.08.2019 12:03
Новы склад Еўрапейскай Камісіі будзе зацверджаны Еўрапарламентам да канца кастрычніка.
Janusz Wojciechowski
Janusz WojciechowskiPAP/Radek Pietruszka

Польшчу ў складзе Еўрапейскай камісіі новага склікання будзе прадстаўляць еўрадэпутат Януш Вайцяхоўскі. Верагодна, ён уступіць на пасаду еўрапейскага камісара па пытаннях сельскай гаспадаркі.

Кандыдатуру Януша Вайцяхоўскага зацвердзіў прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі. Пра гэта ў панядзелак, 26 жніўня, паведаміў прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.

-Гэты абшар гаспадаркі для нас надзвычай важны. Усе пытанні, звязаныя з сельскай гаспадаркай займаюць істотнае месца ў нашай палітыцы. Еўрапейскі бюджэт у сектары сельскай гаспадаркі вельмі высокі.

64-гадовы Януш Вайцяхоўскі на працягу васьмі гадоў быў дэпутатам польскага Сейму. У 1995-2001 гг. быў старшынём Вярхоўнай кантрольнай палаты, на працягу 17 гадоў таксама быў еўрадэпутатам. Цяперака Януш Вайцяхоўскі займае пасаду прадстаўніка Польшчы ў Еўрапейскім судзе аўдытараў у Люксембургу.

Новы склад Еўрапейскай Камісіі будзе зацверджаны Еўрапарламентам да канца кастрычніка.

IAR/эж