Перад катавіцкім акруговым судом распачаўся працэс былога функцыянера ZOMO (міліцыя ПНР) Рамана С., які падазраецца ў адкрыцці агню ў шахце «Вуек» 16 снежня 1981 году. Абаронцы патрабуюць спынення справы, суд не ўзяў заяву пад увагу. Мужчына абвінавачаны ў здзяйсненні камуністычных злачынстваў, якія адначасова з’яўляюцца злачынствамі супраць чалавецтва.
У выніку яго дзейнасці і дзейнасці іншых функцыянераў загінулі 9 чалавек, а 21 быў паранены.
Мужчыну затрымалі ў траўні ў Харватыі, у Польшчу ён трапіў у чэрвені. Да гэтага часу мужчына хаваўся ў Нямеччыне, ён адмовіўся ад польскага грамадзянства і атрымаў нямецкае. Раману С. пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды. Ён не прызнае віны.
ав