Беларуская Служба

У Кракаве ладзяць выходныя здароўя

27.09.2019 15:55
На Галоўнай плошчы пройдуць бясплатныя агляды і кансультацыі лекараў для жыхароў гораду.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Steve Buissinne from Pixabay /CC0

У суботу ў цэнтры гораду адбудуцца 17-я Кракаўскія дні здароўя, а ў нядзелю – урачыстасці Сусветнага дня сэрца.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай муніцыпалітэтам, у суботу на галоўнай плошчы сталіцы Малапольскага ваяводства будуць усталяваныя каля 16 намётаў, у якіх медычныя ўстановы і арганізацыі, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця, запрапануюць кракавянам бясплатныя прафілактычныя агляды, а таксама кансультацыі па ахове здароўя.

Сусветны дзень сэрца будзе адзначацца на кракаўскай Галоўнай плошчы ў нядзелю. Для наведнікаў будуць працаваць спецыялісты-кардыёлагі, кардыяхірургі, дыетолагі, якія будуць праводзіць кансультацыі. Таксама можна будзе памераць артэрыяльны ціск, узровень цукру і халестэрыну ў крыві, масу цела.

«Прафілактыка, выяўленне фактараў рызыкі і павышэнне дасведчанасці з'яўляюцца ключавымі фактарамі падаўжэння жыцця і павышэння яго якасці. Менавіта таму мы праводзім прафілактыку насельніцтва», – сказаў кансультант Малапольскага ваяводства ў галіне кардыялогіі прафесар Пётр Падолец.

У выхадныя дні на Кракаўскім рынку пройдуць Дні здароўя ў рамках рэгіянальных Дзён прафілактыкі і здароўя.

Галоўнымі арганізатарамі зʼяўляюцца кракаўская мэрыя і Малапольскае ваяводства.

ПР/юл