Беларуская Служба

Польскае войска бароніць кіберпрастору

28.09.2019 12:03
Марыюш Блашчак падкрэсліў, што апроч спецыяльных вайсковых адзінак, дзяржава вядзе актыўную падрыхтоўку адпаведных ваенных кадраў.
Minister obrony narodowej Mariusz Błaszczak
Minister obrony narodowej Mariusz BłaszczakPAP/Leszek Szymański

Падчас размовы ў Першай праграме Польскага Радыё пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Міністр падкрэсліў, што апроч паўстання  спецыяльных вайсковых адзінак, дзяржава вядзе актыўную падрыхтоўку адпаведных ваенных кадраў.

-Маім рашэннем былі створаныя Войскі абароны кіберпрасторы. Зараз мы мае навуковы асяродак. Напрыклад, мы значна павялічылі набор у Варшаўскую ваенную акадэмію тэхнічных навук. Набор павялічыўся ў 10 разоў! Некалькі гадоў таму на першым курсе была 15 студэнтаў, а сёлета маем 150 першакурснікаў. Мы займаемся адукацыяй маладых людзей.

Апроч гэтага міністр нацыянальнай абароны Польшчы паведаміў, што Войскі тэрытарыяльнай абароны маюць у сваіх шэрагах інфарматыкаў, якія ў любы момант гатовыя далучыцца да абароны бяспекі польскай кіберпрасторы.

PR/эж